Апісанне:
З размахам крылаў каля 60 міліметраў, гэты прывабны матыль мае бледна-аранжавы малюнак на пярэдніх крылах, якія зверху заканчваюцца чорнымі плямамі на верхнім баку з цёмна-карычневымі краямі з тоўстымі белымі плямкамі. Знізу пярэднія крылы больш бледныя, з невялічкімі сінімі плямамі па краю. Вусень (да 30 міліметраў у даўжыню) практычна ўвесь чорны, з чорнымі або жаўтавымі разгалінаванымі шыпамі і ламанай жоўтай лініяй з кожнага боку цела.
Распаўсюджанне:
Самы шырока распаўсюджаны матыль у свеце. Яна мігруе ў Беларусь штовясну з Паўночнай Афрыкі і Міжземнамор'я. Сустрэць рапейніц можна на адкрытых прасторах: палях, лугах і садах. У Еўропе матылі аддаюць перавагу чартапалоху, крапіве і лапуху.
Асаблівасці біялогіі:
Імага наведваюць кветкі, каб харчавацца нектарам, часам іх можна ўбачыць на гніючай садавіне. Вусені сілкуюцца ў асноўным на чартапалоху, хаваючыся паміж лісцем, скручваючы іх разам шаўковымі ніткамі. Пасля выхаду з кукалкі матыль напампоўвае ўнутранай вадкасцю свае крылы, якія дзякуючы гэтаму паступова распрастоўваюцца.