Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Іншыя бесхрыбетныя

  • Вінаградны слімак
  • Вялікая ложнаконская п'яўка
  • Дажджавы чарвяк звычайны
  • Звычайны прудавік
  • Катушка рогападобная
  • Клешч іксодавы
  • Павук каемчаты паляўнічы
  • Пярловіца звычайная
  • Смоўж вялікі
  • Шыракапалы рачны рак
701 illustration
701 photo 01

Вялікая ложнаконская п'яўка

Haemopis sanguisuga

Апісанне:
Даўжыня цела - да 15 см. Спіна дарослай п'яўкі чорная з карычняватым адценнем, на яе паверхні могуць быць раскіданыя цёмныя плямы, а ў маладых асобнікаў асноўны фон спіны больш светлы, чым у дарослых, і на ім нярэдка бачны правільны ўзор. Жывот шэры або зелянява-шэры, бакавыя жоўтыя стужкі часта адсутнічаюць. Задняя прысоска невялікая (менш за палову найбольшай шырыні цела).

Распаўсюджанне:
Жыве пераважна ў дробных вадаёмах, нярэдка - у лужынах, якія часам перасыхаюць, але дно іх застаецца вільготным; трапляецца яна і ў прыбярэжнай зоне азёр і рэк. Распаўсюджана па ўсёй Еўропе, у Азіі да Далёкага Усходу.

Асаблівасці біялогіі:
Пры плаванні яны хвалепадобна выгінаюць сваё цела. Для чалавека і буйных жывёл небяспекі не ўяўляе, так як пракусіць тоўстую скуру не можа. Размнажаецца толькі летам ва ўзросце ад 3 гадоў. Коканы з яйкамі змяшчаюцца ў вільготную зямлю ў прыбярэжнай зоне вадаёма. Зародкі развіваюцца ў коканах на працягу 30 дзён і пакідаюць іх ужо цалкам калі сфармаваліся. Гэта моцны і пражэрлівы драпежнік, які паядае чарвякоў (у тым ліку і п'явак), мяккацелых, лічынак водных насякомых і іншых водных беспазваночных, а таксама дробных пазваночных ( напрыклад, апалонікаў), якіх можа адолець.

  • Illustration
  • Photos
  • Video