Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Грыбы і лішайнікі

  • Гіпагімнія ўздутая
  • Грыб-парасон стракаты
  • Кладонія махрыстая
  • Ксанторыя насценная
  • Лісічка звычайная
  • Мухамор чырвоны
  • Сатанінскі грыб
  • Смарчок ядомы
  • Тортула насценная
  • Шампіньён звычайны
318 illustration

Мухамор чырвоны

Amanitha muscaria

Апісанне:
Мае агульнае пладовае цела. Капялюшык - ад ярка-аранжавага да ярка-чырвонага колеру; які ўсеяны шматлікімі белымі барадаўчатымі шматкамі. Капялюшык дасягае 5 - 15 сантыметраў у дыяметры. У маладых грыбоў - шарападобная. Прымае выгінастую форму па меры паспявання грыба. Ножка белая, таўшчынёй 2 - 3 см, цыліндрычнай формы з пленчатым белым кальцом, якое набывае форму канцэнтрычных барадаўчатых шматкоў на пяньку грыба. Атрутны. Грыб размнажаецца парашкападобнымі спорамі.

Распаўсюджанне:
Багата расце ва ўсіх тыпах лясоў, асабліва пад іглічнымі дрэвамі. Сустракаецца па ўсёй Еўропе.

  • Illustration
  • Photos
  • Video