Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Рыбы

  • Залаты карась
  • Звычайны шчупак
  • Колюшка трохіголкавая
  • Лінь
  • Плотка
  • Рачны вугор
525 illustration

Звычайны шчупак

Esox lucius

Апісанне:
Звычайны шчупак можа дасягнуць дліны ў 1,5 м і вагі ў 35 кг (звычайна ж 1 м і 8 кг). У яго адзіны спінны плаўнік і шэрагі светлых бобападобных плямаў на цёмным зеленавата-карычневым целе. Ён таксама мае палосы, якія ідуць праз усю шчаку і верхнюю палову жабернай крышкі. Ніжняя частка цела крэмава-белая.

Распаўсюджанне:
Шчупак вытрымлівае шырокі дыяпазон тэмпературы, празрыстасці вады і ўтрымання ў ёй кіслароду, што тлумачыць яго шырокае распаўсюджанне ў разнастайных прэснаводных вадаёмах і вадацёках па ўсёй Еўропе.

Асаблівасці біялогіі:
Звычайны шчупак - драпежная рыба, якая вядзе самотны лад жыцця. Ён здольны бачыць практычна ў любым кірунку. Падцікоўвае здабычу і намёртва хапае, выгінаючы цела падобна літары S перад кідком на ахвяру. Дзякуючы вострым зубам, а таксама асаблівасцям будовы сківіц, ён можа паляваць на дробных рыб, жаб, ракаў, вадаплаўных птушак і дробных звяркоў. Упадабаны памер здабычы шчупака складае прыкладна ад траціны да паловы даўжыні ўласнага цела.

  • Illustration
  • Photos