Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
211 illustration
211 photo 01

Белагруды вожык

Erinaceus concolor

Апісанне:
Спіна і бакі вожыка пакрытыя вострымі іголкамі. Вушы кароткія. Белагруды вожык падобны на звычайнага вожыка, але галава і бакі цёмна-бурыя, значна цямней горла і брушка. На грудзях - белая пляма. Лапы ў вожыкаў пяціпальцыя, але першы палец не заўсёды пакідае адбітак. Сляды круглявыя, лапчастыя, дыяметрам каля 2 см, даўжыня кроку за ўсё 5-12 см.

Распаўсюджанне:
У Беларусі жыве толькі гэты від вожыкаў. Сустракаецца па ўзлесках сухіх лясоў, на сажалках рыбгасаў. Пашыраны ён таксама ў Заходняй Еўропе.

Асаблівасці біялогіі:
Пры сустрэчы з драпежнікам ці чалавекам вожык згортваецца ў калючы калабок . Ворагі - ліса , воўк , барсук , філін , зьмеяед і іншыя. Сілкуецца казуркамі, чарвякамі і жабамі, пры выпадку - дробнымі грызунамі, змеямі, яшчаркамі, птушынымі яйкамі і птушанятамі. Зрэдку сілкуецца падлай, апалымі ягадамі і пладамі. На калючках ніколі нічога не носіць. Палюе часцей па начах, хоць вясной пасля зімовай спячкі можа паляваць і днём. Гон у вожыкаў ранняй вясной. Цяжарнасць доўжыцца 5 тыдняў. Самкі прыносяць да 8 дзіцянятаў. Ужо ва ўзросце месяца яны пачынаюць самастойна харчавацца. Аднак палаваспелымі вожыкі становяцца толькі ў два гады. На зіму вожыкі ўпадаюць у спячку. Гняздо з апалага лісця будуе толькі на час зімоўкі.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio