Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Птушкі

  • Белая пліска ці сітаўка
  • Белы бусел
  •  Валавока
  • Вушастая сава
  • Вялікая сініца
  • Вялікі стракаты дзяцел
  • Вясковая ластаўка
  • Гарадская ластаўка
  • Грак
  • Дамавы верабей
  • Даўгахвостая сініца
  • Дрозд-спявун
  • Звычайная авяльга
  • Звычайная берасцянка ці Зябок
  • Звычайная зелянушка
  • Звычайная зязюля
  • Звычайная перапёлка
  • Звычайная пустальга
  • Звычайная рудахвостка
  • Звычайная сіпуха
  • Звычайная сойка
  • Звычайная стрынатка
  • Звычайны грычун
  • Звычайны  кавалік ці глінянка
  • Звычайны канюх
  • Звычайны салавей
  • Звычайны снягір
  • Звычайны таўстадзюб
  • Звычайны шпак
  • Зялёны дзяцел
  • Каўка
  • Крыжанка
  • Леска-чорнагалоўка
  • Лясны голуб
  • Малінаўка
  • Палявы верабей
  • Палявы жаўрук
  • Пячураўка-ценькаўка
  • Сарока
  • Сіняя сініца
  • Сыч-сіпель
  • Удод
  • Чаротніца
  • Чорнагаловы шчыгол
  • Чорны дрозд
  • Чорны свіргуль
  • Шуляк-карагольчык
  • Шызы голуб
  • Шэрая валасяніца
  • Шэрая варона
  • Шэрая кугакаўка
607 illustration
607 photo 01

Шэрая варона

Corvus cornix

Апісанне:
Шэрая, з чорнай галавой, гальштукам, крыламі і хвастом. Выдае хрыплае "кар" і іншыя гукі. Трымаецца вясной парамі, улетку - сем'ямі, а восенню і зімой чародамі, часта з іншымі крумкачовымі.

Распаўсюджанне:
Засяляе Усходнюю і Паўночную Еўропу. Перавагу аддае населеным пунктам, хоць гнязды можна сустрэць у поймах рэк, уздоўж дарог і на верхавых балотах.

Асаблівасці біялогіі:
Усяедная. Ловіць грызуноў, саранчу, жукоў і іншых шкоднікаў сельскай гаспадаркі. Вароны знішчаюць гнёзды вераб'іных птушак і качак. Сами гняздуюць на іглічных дрэвах, радзей на лісцяных, высока ад зямлі. Гняздо будуе з сухіх галінак, выкладзеных ў скрыжаванні буйных галін дрэва. Латок высланы поўсцю, лубам, анучамі, паперай, пер'ем. Часта гняздуецца ў сваім старым гняздзе або будуе гняздо на суседнім дрэве. Хвост птушкі звычайна тырчыць з гнязда. Пачынае гнездавацца ў сакавіку. Наседжвае яйкі 3 тыдні. Ва ўзросце каля пяці тыдняў маладыя птушкі становяцца лётнымі. Вылет птушанят з гнязда адбываецца ў сярэдзіне чэрвеня. Узімку часткова качуюць у гарады, дзе чародамі кормяцца на звалках.

  • Illustration
  • Photos
  • Audio