Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Птушкі

  • Белая пліска ці сітаўка
  • Белы бусел
  •  Валавока
  • Вушастая сава
  • Вялікая сініца
  • Вялікі стракаты дзяцел
  • Вясковая ластаўка
  • Гарадская ластаўка
  • Грак
  • Дамавы верабей
  • Даўгахвостая сініца
  • Дрозд-спявун
  • Звычайная авяльга
  • Звычайная берасцянка ці Зябок
  • Звычайная зелянушка
  • Звычайная зязюля
  • Звычайная перапёлка
  • Звычайная пустальга
  • Звычайная рудахвостка
  • Звычайная сіпуха
  • Звычайная сойка
  • Звычайная стрынатка
  • Звычайны грычун
  • Звычайны  кавалік ці глінянка
  • Звычайны канюх
  • Звычайны салавей
  • Звычайны снягір
  • Звычайны таўстадзюб
  • Звычайны шпак
  • Зялёны дзяцел
  • Каўка
  • Крыжанка
  • Леска-чорнагалоўка
  • Лясны голуб
  • Малінаўка
  • Палявы верабей
  • Палявы жаўрук
  • Пячураўка-ценькаўка
  • Сарока
  • Сіняя сініца
  • Сыч-сіпель
  • Удод
  • Чаротніца
  • Чорнагаловы шчыгол
  • Чорны дрозд
  • Чорны свіргуль
  • Шуляк-карагольчык
  • Шызы голуб
  • Шэрая валасяніца
  • Шэрая варона
  • Шэрая кугакаўка
613 illustration

Белы бусел

Ciconia ciconia

Апісанне:
Даўжыня цела да 120 см. Вага бусла каля 4 кг. Апярэнне белае, толькі махавыя пёры і частка крыючых пёраў крыла - чорныя. Ногі і дзюба чырвоныя, як і радужына вока. Бусел, які стаіць, у вышыню больш за метр. У палёце шыя і ногі выцягнутыя. Замест песні - гучнае шчоўканне дзюбай.

Распаўсюджанне:
Насельнік адкрытых прастор. Рэдкі ў Заходняй Еўропе. Гняздуецца пераважна ў населеных пунктах. Гняздо робіць на даху будынкаў, на дрэвах, на апорах ліній электраперадач. Часам гняздуюцца невялікімі калоніямі.

Асаблівасці біялогіі:
Бусел сілкуецца жабамі і дробнай рыбёшкай, есць таксама яшчарак, змей, смоўжаў, буйных насякомых, грызуноў, дробных птушак. Гняздо будуе з галін. Латок высцілае тоўстым пластом мяккага матэрыялу - сенам, саломай, анучамі, паперай і поўсцю. Кладка з 4-5 белых яек. Зімуе ў Паўднёвай Афрыцы.

  • Illustration
  • Photos
  • Audio