Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
610 illustration

Рачны бабёр

Castor fiber

Апісанне:
Каляводны звер з даўжынёй цела да 120 см, з плоскім лапатападобным хвастом, пакрытым рагавымі шчыткамі. Даўжыня хваста 30 см, шырыня 13 см. Вочы і вушы маленькія, паміж пальцамі задніх лап - плавальныя перапонкі. Афарбоўка карычневая або чорная. Сігнал трывогі - гучнае плясканне хвастом па вадзе.

Распаўсюджанне:
Засяляе берагі павольных рэк і азёр з парослымі лісцяным лесам берагамі, меліярацыйныя каналы і канавы, балоты, дзе шмат хмызняку. Асабліва звычаен ва Усходняй Еўропе. Зараз сляды дзейнасці баброў можна сустрэць і ў гарадах.

Асаблівасці біялогіі:
У стромкіх берагах будуюць норы, а там, дзе берагі нізкія, - хаткі з галінак вышынёй да 5 м з падводным уваходам. У месцах з нізкім узроўнем вады будуюць плаціны з галінак , змацаваных глеем і глінай. На зіму пад вадой яны нарыхтоўваюць галінкі. Харчуюцца карой і тонкімі галінкамі дрэў і хмызнякоў , воднымі і прыбярэжнымі травяністымі раслінамі. З дрэў аддаюць перавагу асіне , вярбе , чаромхе , часам ядуць алешыну і бярозу. Кормяцца і працуюць па начах. У кодле 2-3 бабраня. Дзіцяняты ўжо праз дзень- два могуць плаваць, а ва ўзросце 3 тыдняў пачынаюць сілкавацца самастойна. Палаваспелымі яны становяцца толькі ў 2 годы і да гэтага ўзросту жывуць з бацькамі.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio