Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
608 illustration

Еўрапейская казуля

Capreolus capreolus

Апісанне:
Дробны алень з даўжынёй цела да 130 см, вышыня ў карку да 85 см. Кароткі хвост . Афарбоўка летам - залаціста - рудая, зімой - шэрая. Люстэрка жаўтлява - белае. Рогі ў самцоў невялікія, вертыкальна пастаўленыя, з 2-3 атожылкамі . След сэрцападобны, завостраны, два знешніх копытца нагі аддрукоўваюцца толькі ў мяккім грунце. Даўжыня следу асноўных капытоў да 4,5 см. Лежня казулі вельмі маленькая, капае ў лісці або ў снезе да зямлі Падчас гону ці трывогі выдаюць хрыплы брэх.

Распаўсюджанне:
Еўрапейская казуля жыве па ўсёй Беларусі і па ўсёй Еўропе. Любіць светлыя лясы. Там, дзе няма браканьерства іх можна назіраць калі яны кормяцца на ўскрайку лесу.

Асаблівасці біялогіі:
На адкрытыя месцы выходзяць з гушчару рана раніцай і позна ўвечар. Звычайна ўлетку трымаюцца маленькімі групамі ці паасобку, а ўвосень самцы збіраюць гарэмы з самак, узімку жывуць вялікімі статкамі. Вялікую частку года жывуць асела на невялікай пляцоўцы. Самцы скідаюць рогі ў снежні, а новыя рогі да лета ўжо вызваляюцца ад скуры. Сілкуюцца травой, а таксама ягадамі, жалудамі; зімой — галінкамі. Гон пад канец ліпеня — пачатку жніўня. Дзіцяняты (1-3) нараджаюцца заўсёды позняй вясной. Першы тыдзень яны ляжаць нерухома, стаіўшыся ў траве, потым пачынаюць хадзіць за маткай.

  • Illustration
  • Photos
  • Video
  • Audio