Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Грыбы і лішайнікі

  • Гіпагімнія ўздутая
  • Грыб-парасон стракаты
  • Кладонія махрыстая
  • Ксанторыя насценная
  • Лісічка звычайная
  • Мухамор чырвоны
  • Сатанінскі грыб
  • Смарчок ядомы
  • Тортула насценная
  • Шампіньён звычайны
317 illustration

Лісічка звычайная

Cantharellus cibarius

Апісанне:
Як і ў іншых грыбоў, асноўная частка лісічкі схаваная пад зямлёй і ўяўляе сабой сетку з тонкіх валокнаў, якую называюць грыбніцай. Вонкі выходзіць толькі пладовае цела гэтага спажыўнага грыба, і толькі летам і восенню. Яго колер - ад жаўтлява-аранжавага да белаватага. Капялюшык - 3 - 9 сантыметраў у дыяметры, шырокі, ўвагнуты, лейкападобнай формы, з дольчатымі хвалістымі краямі. На ніжнім баку прыкметныя закругленыя папярочна злучаныя пласцінкі, якія разгаліноўваюцца ды сыходзяцца каля ножкі. Ножка звычайна кароткая і звужваецца да падставы. Грыб размнажаецца парашкападобнымі спорамі.

Распаўсюджанне:
Лісічка расце групамі ва ўсіх тыпах лясоў, часцей за ўсё - пад іглічнымі дрэвамі і на траве. Сустракаецца па ўсім Еўрапейскім кантыненце.

  • Illustration
  • Photos
  • Video