Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Паўзуны і земнаводныя

  • Азёрная жаба
  • Балотная чарапаха
  • Грабеньчаты трытон
  • Звычайная рапуха
  • Звычайны вуж
  • Звычайны трытон
  • Зялёная рапуха
  • Квакша звычайная
  • Ломкая вераценніца ці Медзяніца
  • Травяная жаба
402 illustration

Зялёная рапуха

Bufo viridis

Апісанне:
Даўжыня цела дасягае 12 см. Скура грубая, пярэстая, бялёса-шэрага колеру з аліўкава-зялёнымі плямамі. Самкі буйней самцоў. Ззаду вока добра прыкметныя калявушныя залозы. Зрэнкі вачэй гарызантальныя.

Распаўсюджанне:
Распаўсюджаная ў нізінных, сухіх і пяшчаных месцах. Сустракаецца таксама ў гарадах і вёсках. Арэал распасціраецца ад цэнтральнай Еўропы і міжземнаморскіх выспаў да Заходняй і Малой Азіі.

Асаблівасці біялогіі:
Вядзе начны лад жыцця. Шлюбны перыяд з канца красавіка да ліпеня. Самка адкладвае ад 2 да 15 тыс. яек, якія складаюць ніткі даўжынёй да 7 м. Зімуе ў глебе. Сілкуецца бесхрыбтовымі - казуркамі, чарвякамі, лічынкамі. Выпрацоўваемы скурай яд, забяспечвае абарону ад драпежнікаў.

  • Illustration
  • Photos
  • Audio