Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Паўзуны і земнаводныя

  • Азёрная жаба
  • Балотная чарапаха
  • Грабеньчаты трытон
  • Звычайная рапуха
  • Звычайны вуж
  • Звычайны трытон
  • Зялёная рапуха
  • Квакша звычайная
  • Ломкая вераценніца ці Медзяніца
  • Травяная жаба
273 illustration

Звычайная рапуха

Bufo bufo

Апісанне:
Даўжыня да 15 см. Самка значна буйней самца. Скура барадаўчатая, шаравата-карычневага альбо цаглянага колеру са слаба выяўленым узорам або без яго. Ззаду вока прыкметныя арэхападобныя залозы, якія вылучаюць блага пахкае рэчыва, што абараняе рапуху ад некаторых драпежнікаў.

Распаўсюджанне:
Звычайную рапуху можна сустрэць у разнастайных наземных біятопах на розных вышынях. Жыве па ўсёй Еўропе за выключэннем Ірландыі і крайняй паўночнай частцы кантынента.

Асаблівасці біялогіі:
Размнажаецца ў стаячых або павольна бягучых водах, астатнюю частку часу праводзіць на сушы. У шлюбны перыяд самцы выдаюць ледзь чутныя гукі, паколькі іх галасавы апарат пазбаўлены рэзанатараў. Вядзе начны лад жыцця. Сілкуецца бесхрыбтовымі.

  • Illustration
  • Photos
  • Audio