Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Казуркі

  • Аблямаваны плывунец
  • Адмірал
  • Аргіопа Брюнніха (павук-аса)
  • Аса звычайная
  • Багамол
  • Бражнік глазчаты
  • Бронзаўка залацістая
  • Бялянка капусная
  • Бярозавы даўганосік, або бярозавая шашолка
  • Бярозавы пядзенік
  • Вадамерка сажалкавая
  • Водны скарпіён
  • Галубянка Ікар
  • Гладыш звычайны
  • Дзедка звычайны
  • Жужаль лясная
  • Жук-алень
  • Жук-мяккацелка
  • Звычайны крыжавік
  • Зялёная надрэўная паламена
  • Каларадскі жук
  • Камар-піскун, або камар звычайны
  • Камары-званцы
  • Канёк лугавы
  • Клоп-салдацік
  • Лімонніца
  • Махаон
  • Меданосная пчала
  • Мурашыны леў
  • Мядзведзіца кайя
  • Няпарны шаўкапрад
  • Паласатая графазома
  • Паўлінава вока
  • Перламутраўка вялікая
  • Прусак лясны
  • Рапейніца
  • Рудая лясная мурашка
  • Скрыпун вялікі асінавы
  • Сляпень бычыны
  • Страказа жоўтая
  • Стрэлка прыгожая
  • Сямікропачная кароўка
  • Хрушч майскі заходні
  • Чарнакрылая лютка
  • Чмель каменны
  • Чорны сасновы вусач
  • Чорны шчаўкун
  • Шэршань
509 illustration

Бярозавы пядзенік

Biston betularia

Апісанне:
Актыўныя пераважна ўначы пядзенікі шырока разглядаюцца як адно з самых відавочных доказаў дзеяння натуральнага адбору. Існуюць дзве асноўныя морфы імага: "тыповыя" белага колеру з густымі чорнымі плямкамі, і чорныя "закураныя". Да прамысловай рэвалюцыі від быў пераважна белым з чорнымі дробнымі плямкамі. Да канца 1800-х гадоў большасць матылькоў сталі цёмна-шэрага колеру. Змена была вынікам натуральнага адбору: пасля забруджвання паветра вялізнай колькасцю сажы, ствалы бяроз, на якіх днём адпачывалі матылькі, таксама сталі пераважна цёмнымі. Такім чынам, камуфляж белых матылёў перастаў дзейнічаць - птушкі лёгка іх заўважалі і выбарча з'ядалі ў забруджаных лясах, але, як і да гэтага, пакідалі незаўважанымі ў чыстых. У забруджаных сажай лясах было наадварот. З-за таго, што забруджаных берэзнікаў стала больш, стала больш і пядзенікаў цёмнай морфы.Зялёна-карычневыя вусені вельмі падобныя на маленькую галінку. Яны вырастаюць да 50 міліметраў у даўжыню і належаць да групы, вядомай як "пядзенікі", якія маюць толькі дзве пары брушных ног. Такія вусені рухаюцца, выцягваючы цела наперад і захопліваючы галінкі пярэднімі нагамі, затым згінаюць цела і падцягваюць яго задні канец.

Распаўсюджанне:
Гэтых матылёў можна ўбачыць у лясах, жываплотах, парках і садах амаль усёй Еўропы, за выключэннем Крайняй Поўначы.

Асаблівасці біялогіі:
Матылі актыўна лётаюць у траўні-жніўні, у той час як зімуе від на стадыі лялечкі ў глебе. Вусені харчуюцца на розных хмызняках.

  • Illustration
  • Photos