Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Сысуны

  • Арэшнікавая соня
  • Барсук
  • Белагруды вожык
  • Буры вушан
  • Буры мядзведзь
  • Высакародны алень
  • Дамовая мыш
  • Дзік
  • Еўрапейская казуля
  • Заяц-бяляк
  • Заяц-русак
  • Звычайная белка
  • Звычайная буразубка
  • Звычайная кутора
  • Звычайная лісіца
  • Зубр
  • Кажан-карлік
  • Каменная куніца
  • Крот
  • Ласка
  • Лясная мыш
  • Мыш-малютка
  • Рачная выдра
  • Рачны бабёр
  • Рудая вячэрніца
  • Рудая палёўка
  • Рысь
  • Садовая соня
  • Чорны тхор
  • Шэры воўк
  • Шэры пацук
611 illustration

Зубр

Bison bonasus

Апісанне:
Самы буйны звер у Беларусі: даўжыня цела да 3,5 м, вышыня ў карку да 2 м, вага самцоў да тоны. Увесь хвост пакрыты доўгай поўсцю, а не толькі на канцы, як у хатніх кароў. Галава масіўная, з барадой на падбародку; рогі невялікія, загнутыя ўверх. Афарбоўка руда-бурая летам, цёмна-бурая зімой. Пераскоквае бар'еры да 2 м вышынёй. След нагадвае след каровы, але ўнутраныя краю капытоў збліжаны, і паміж імі застаецца вузкая шчыліна.

Распаўсюджанне:
Зубр на волі жыве ўсяго толькі ў некалькіх еўрапейскіх краінах. У Польшчы і Беларусі жывуць самыя вялікія папуляцыі зубра. У Беларусі пасля знікнення зубр быў расселены і цяпер жыве ў 7 месцах, самыя вялікія статкі можна назіраць у Белавежскай і Налібоцкай пушчах, Прыпяцкім нацыянальным парку, Палескім запаведніку і гродзенскім заказніку "Азёры". Зубр жыве ў лісцяных лясах, дзе летам корміцца на палянах і ўзлесках. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Асаблівасці біялогіі:
Звычайна трымаецца статкамі да 15 галоў. Старыя быкі часта блукаюць у адзіноце. Актыўны ў асноўным раніцай і ўвечары. Сілкуецца травой, пабегамі і карой дрэў і хмызнякоў. Гон у зубра ў канцы лета, у гэты час быкі і б'юцца. Самкі прыносяць па адным цялю ў пачатку лета.

  • Illustration
  • Photos
  • Audio