Апісанне:
Даўжыня цела каля 14 см, спіна цёмная або шэрая, жывот светла-шэры з аліўкавым адценнем. У самцоў на галаве чорная шапачка, у самак і маладняку - карычнева-чырвоная.
Распаўсюджанне:
Мігруючы від. Сустракаецца ў зацененых лясах з густым падлескам, а таксама ў парках і садах. Жыве па ўсёй Еўропе, за выключэннем Поўначы. Некаторыя птушкі, якія жывуць у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе і раней мігравалі ў Міжземнамор'е ці Афрыку, зараз зімуюць у парках і садах Вялікабрытаніі і паўночнай Еўропы.
Асаблівасці біялогіі:
Песня лескі-чорнагалоўкі моцная і меладычная. Гняздуецца ў нізкарослых хмызняках. Сілкуецца казуркамі, ягадамі.