Апісанне:
Даўжыня 33 см. У верхняй частцы галавы і на патыліцы маецца вузкая шапачка ярка-чырвоных пёраў. Вакол вачэй чорнае абрамленне. Пад дзюбай маецца палоска пёраў ў выглядзе «вусоў», у самцоў яна чырвоная з чорнай плямай, а ў самак чорная. Спіна зялёная, у ніжняй частцы - жаўтлявая. У маладых птушак апярэнне з чорнымі пястрынамі.
Распаўсюджанне:
Зялёны дрозд размнажаецца ў лісцяных і змешаных лясах, у парках і буйных садках. Сустракаецца па ўсёй Еўропе, за выключэннем Ірландыі і паўночнай частцы кантынента. Рэдкі від у Беларусі, уключаны ў Чырвоную кнігу.
Асаблівасці біялогіі:
Сам выдзёўбвае дупла пад гняздо. У асноўным сілкуецца мурашкамі, і шмат часу праводзіць на зямлі.