Апісанне:
Птушка даўжынёй каля 13 см. Галава зверху руда-карычневая, па баках - белая з чорнымі плямамі. Верх светла-карычневы з чорнымі палоскамі, крылы карычневыя з белымі палоскамі.
Распаўсюджанне:
Аселы від. Сустракаецца па ўсёй Еўропе на лясных узлесках паблізу палёў або чалавечага жылля, а таксама ў садах, гарадах і гародах.
Асаблівасці біялогіі:
Гняздо будуе з сухой травы і воўны, размяшчаючы яго ў дуплах дрэў або ў расколінах скал. Сілкуецца насеннем, збожжам. Корміцца чародамі на зямлі. Маладняк выкормлівае бесхрыбтовымі: кузуркамі і павукамі.