Апісанне:
Самца адрознівае ярка-жоўтая афарбоўка з чорнымі крыламі і хвастом і чырвонай дзюбай. У самак верх зялёны, ніз - бела-шэры з тонкімі палоскамі.
Распаўсюджанне:
Сустракаецца ў лісцяных лясах, а таксама па берагах рэк і азёр і ў буйных парках. Распаўсюджаная па ўсёй Еўропе, акрамя Ірландыі і паўночных рэгіёнаў. Зімуе ў трапічнай частцы Афрыкі, пералёты здзяйсняе, як правіла, па начах.
Асаблівасці біялогіі:
Вядзе ўтойлівы лад жыцця, сілкуецца казуркамі, ягадамі. Добра маскіруецца сярод жоўтага і зялёнага лісця. Будуе гнёзды на раздвоеных галінках, размяшчаючы іх высока ў кроне. Песня мілагучная, падобная да гукаў флейты.