Апісанне:
Невялікая птушка памерам да 17 см. у даўжыню. На спіне, грудзях і галаве прыкметныя плямы цёмна-карычневага колеру, пад вачыма - вузкія бялёсыя палоскі. У самцоў ніз галавы афарбаваны ў белы колер.
Распаўсюджанне:
Жыве ў палях і лугах. Сустракаецца па ўсёй Еўропе, за выключэннем паўночнай і паўночна-усходняй частцы. Зімуе ў Афрыцы, пералёты здзяйсняе ноччу.
Асаблівасці біялогіі:
Гук перапёлкі можна пачуць даволі часта, але сама птушка сустракаецца рэдка, паколькі добра маскіруецца сярод пасеваў. Спявае, як правіла, у прыцемках або на світанні. "Спаць пара" паўтараецца 3 - 8 разоў. Будуе гнёзды на зямлі, сілкуецца збожжавымі, маладымі раслінамі, бесхрыбтовымі.