Бібліятэка                   Энцыклапедыя

Іншыя бесхрыбетныя

  • Вінаградны слімак
  • Вялікая ложнаконская п'яўка
  • Дажджавы чарвяк звычайны
  • Звычайны прудавік
  • Катушка рогападобная
  • Клешч іксодавы
  • Павук каемчаты паляўнічы
  • Пярловіца звычайная
  • Смоўж вялікі
  • Шыракапалы рачны рак
508 illustration

Шыракапалы рачны рак

Astacus astacus

Апісанне:
Дасягае 16 см у даўжыню. Самкі буйней за самцоў. Цела пакрыта масіўным карапаксам. Колер цёмна-карычневы, часам з зеленаватым адценнем. Пакроў перыядычна мяняецца. Па баках размешчаны пяць набораў канечнасцяў - хадзільных ног. Першая пара нясе клюшні. Рак валодае таксама вельмі доўгімі вусамі.

Распаўсюджанне:
Жыве ў ручаях, рэках, прэснаводных азёрах. Распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Еўразіі. Уключаны ў Чырвоную кнігу.

Асаблівасці біялогіі:
Актыўны ўначы. Днём хаваецца ў норах па берагах вадаёмаў або пад камянямі. Ходзіць перадам, але плавае задам з дапамогай вёслападобнага хваста. Самка выношвае яйкі на брушку. Усяедны, сілкуецца ў асноўным воднай расліннасцю, лічынкамі, чарвякамі, падлай.

  • Illustration
  • Photos
  • Video