Ванны пакой

Мыла і шампунь

Выбірайце мыйныя сродкі, якія не забруджваюць ваду і глебу.

Некаторыя бытавыя хімікаты (такія як пена для ванн, шампуні, пральныя парашкі, растворы, якія чысцяць, і іншыя дэтэргенты) утрымліваюць інгрэдыенты, якія з'яўляюцца шкоднымі для навакольнага асяроддзя. Гэтыя хімічныя злучэнні змешваюцца з іншымі бытавымі сцёкавымі водамі (з выграбных ямак або каналізацыі) і ў такім выглядзе трапляюць на ачышчальныя збудаванні. Там гэтыя хімікаты забіваюць мікраарганізмы, якія выкарыстоўваюцца для раскладання арганічных адкідаў чалавека «актыўны глей ». Такім чынам, якасць ачысткі рэзка пагаршаецца, і ў вадаёмы з ачышчальных збудаванняў пачынаюць скідацца недачышчаныя сцёкі.

Нашы парады:

  • старайцеся выбіраць прадукты бытавой хіміі, якія не забруджваюць ваду і глебу;
  • увядзіце ў практыку некаторыя забытыя старыя метады ачысткі дома і посуду. Інфармацыйны ліст «Як можна знізіць забруджванне вады ў побыце?» дапаможа вам успомніць пра некаторыя з іх.

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: